пра нас

МЫ ШАНУЕМ ДАЎНІЯ ТРАДЫЦЫІ І ЯКАСЦЬ

Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Полацкія напоі і канцэнтраты” вядзе сваю гісторыю з 1972 года. Заснавальнікам прадпрыемства з’яўляецца ААТ “Белсолад”.

УП “Полацкія напоі і канцэнтраты ” спецыялізуецца на вытворчасці соладава-збожжавай прадукцыі – канцэнтраце квашанага сусла, соладавых экстрактах, а таксама светлага і цёмнага піва. Асноўнымі спажыўцамі з’яўляюцца арганізацыі хлебапякарнай і кандытарскай прамысловасці, вытворцы квасаў, міні бровары і інш. Прадпрыемства мае ў сваім складзе крамы фірмовага гандлю пад брэндам “Полацкае піва” з поўным асартыментам вырабленай прадукцыі. Піва ў асартыменце таксама рэалізуецца праз аб’екты рознічнага гандлю і грамадскага харчавання.

Уся прадукцыя вырабляецца з 100% натуральнай соладавай-збожжавай сыравіны, без ГМА, без дадання фарбавальнікаў, кансервантаў, стабілізатараў і г. д.

Асноўным прынцыпам дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца захаванне шматгадовых традыцый, забеспячэнне годнай якасці і пастаяннае ўдасканаленне.

Кампанія з’яўляецца адзіным вытворцам экстрактаў соладавых ў краіне

Мы вырабляем прадукцыю толькі з натуральнай сыравіны

Наша прадукцыя вырабляецца без выкарыстання кансервантаў і стабілізатараў.

Ужыванне занадта вялікай колькасці піва шкодна для вашага здароўя

Вы хочаце супрацоўнічаць?

даведацца больш